ПРАГРАМА УРАЧЫСТАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ: 4 – 5 ліпеня 2025 г.Дэвіз: « Міласэрнасць Божая…

ПРАГРАМА УРАЧЫСТАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ: 4 – 5 ліпеня 2025 г.
Дэвіз: « Міласэрнасць Божая – давяраем Табе…»

4 ліпеня (пятніца)
14:00 – 17:00 сустрэча і прывітанне пілігрымаў (кс. Дзмітры Дубовік)
18:00 – Святая Імша (біскуп Андрэй Зноска)
20:00 – АКАФІСТ БАГАРОДЗіЦЫ (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)
20:30 – Марыйныя нешпары (Айцы Капуцыны)
21:00 – Крыжовы шлях (Айцы Кармеліты)
22:00 – Моладзевая праграма – «Моладзь да моладзі» (кс. Андрэй Бурак)
23:30 – Працэсія з копіяй абраза Маці Божай
24:00 – Святая Імша (біскуп Алег Буткевіч)

5 ліпеня (субота)
2:00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Аб‘яднанне Вышэйшых Настаяцеляў)
6.00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ Грэка-каталіцкай Царквы -пры галоўным алтары святыні (Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек)

7:00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсв. Панны Марыі (пар. Будслаў)

8:00 – Святая Імша ў Базіліцы (біскуп Юры Касабуцкі)
9:30 – Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
10:30 – Тэматычная канферэнцыя на тэму: «170-годзе дагмата аб Беззаганным Зачацці НПМ» (Айцы Марыяне)

11:30 -СВЯТАЯ ІМША (Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа)
– Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці
Мінска-Магілёўскай Мітраполіі (арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
– Эўхарыстычная працэсія