Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

У Гародні пройдуць велікапосныя рэкалекцыі «Вера. Надзея. Любоў.»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯвул. Гараднічанская 32а19-21 сакавіка 2023 Велікапосныя рэкалекцыі“Вера. Надзея. Любоў.” Праводзіць кс. канонік Антоні Грэмза, рэктар Пабрыгіцкага касцёла ў Гродне 19 сакавіка, нядзеля10.00 – Літургія св. Базыля Вялікагаз рэкалекцыйным навучаннем 20 сакавіка, панядзелак18.00 – літургія св. Яна Залатавуснагаз рэкалекцыйным навучаннем 21 сакавіка, аўторак18.00 – літургія св. Яна Залатавуснагаз рэкалекцыйным навучаннем

Духоўная акцыя «24 гадзіны для Госпада» пройдзе 17-18 сакавіка 2023 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Духоўная акцыя «24 гадзіны для Госпада» 17-18 сакавіка 2023 ===Велікапосная акцыя сёлета адбудзецца пад дэвізам: “Будзь міласцівы да мяне, грэшнага” (Лк 18,13). Яна носіць агульнацаркоўны характар і будзе праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях свету напярэдадні IV Нядзелі Вялікага посту, з пятніцы 17 сакавіка па суботу 18 сакавіка 2023 года. У рамках ініцыятывы многія храмы будуць адкрытымі […]

Малітва як духоўная ахвяра ў духу і праўдзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Малітва – гэта духоўная ахвяра, якая скасавала колішнія ахвярапрынашэнні. «Навошта Мне шматлікія ахвяры вашы? – кажа Госпад. – Я сыты ўсеспаленнямі бараноў і тукам адкормленых жывёл. Я не хачу крыві цялят, ягнят і казлоў» (Іс 1, 11). «Калі з’яўляецеся перад Маім абліччам, хто просіць гэтага ад вас?» (пар. Іс 1, 12). Пра тое, чаго шукаў […]

Божае імя і другая Божая запаведзь

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Божае імя“Спявайце Госпаду, бласлаўляйце імя Яго, абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне” (Псальм 96, 2). Другая Божая запаведзь вучыць нас паважліва ставіцца да Божага імя. Імя ў біблейскім сэнсе – гэта значна больш, чым імя, дадзенае чалавеку або рэчы. Як правіла, імя адлюстроўвае асаблівасці і здольнасці яго носьбіта. Той, хто дае назву істоце або […]

Грэка-каталіцкае духавенства ўдзельнічала ў пахаванні маці Юзафа Станеўскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Грэка-каталіцкае духавенства на пахаванні маці архібіскупа Юзафа Станеўскага Грэка-каталіцкае духавенства прыняло ўдзел у пахаванні маці архібіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Святую Імшу за супакой слугі Божай Гэлены узначаліў сам архібіскуп Юзаф, саслужылі ямуThe post Грэка-каталіцкае духавенства на пахаванні маці архібіскупа Юзафа Станеўскага first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/greka-kataliczkae-duhavenstva-na-pahavanni-maczi-arhibiskupa-yuzafa-staneuskaga.html Грэка-каталіцкае духавенства […]

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачацьКалі скажаш: пакажы мне свайго Бога, – я адкажу табе: пакажы мне свайго чалавека, і я пакажу табе свайго Бога. Таму пакажы, ці вочы тваёй душы здольныя бачыць, а вушы твайго сэрца здольныя чуць? Тыя, хто бачыць вачыма цела, успрымаюць усё, што адбываецца ў гэтым зямным жыцці і даследуюць […]

14 сакавіка ў візантыйскім календары: памяць святога Бенядыкта Нурсійскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 САКАВІКА ў літургічным каляндары візантыйскай традыцыі: ПАМЯЦЬ св. БЕНЯДЫКТА НУРСІЙСКАГА. =Паводле MARTYROLOGIUM ROMANUM Памяць св. Бенядыкта адзначаецца 11 ліпеня. (Sanctus Benedictus de Nursia, pater monachorum occidentalium, Nursiae natus circa annum 480). =Рымскі мартыралог: Успамін святога Бенядыкта, абата, які, нарадзіўся ў Нурсіі (ва Умбрыі) і атрымаў адукацыю ў Рыме; пачаў весці пустэльніцкае жыццё ў рэгіёне […]

Касцёл у Беларусі павіншаваў Папу Францішка з 10-годдзем абрання

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/15674-vinshavanne-z-10-goddzem-abrannya-papy-frantsishka-ad-kanferentsyi-katalitskikh-biskupa-i-sikh-vernika-kastsjola-belarusi Віншаванне з 10-годдзем абрання Папы Францішка ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Касцёла ў Беларусі У 10-ю гадавіну з дня абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ад імя епіскапату і вернікаў Касцёла ў нашай краіне кіруе Святому Айцу віншаванне.

У Мінску пройдзе цыкл лекцый па гісторыі хрысціянства на беларускіх землях

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/15652-u-khrystsiyanskim-satsyyalnym-tsentry-minsku-dlya-sikh-akhvotnykh-projdze-tsykl-lektsyj-pa-gistoryi-khrystsiyanstva-na-belaruskikh-zemlyakh У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску для ўсіх ахвотных пройдзе цыкл лекцый па гісторыі хрысціянства на беларускіх землях Хрысціянскі сацыяльны цэнтр дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску з 15 сакавіка запрашае ўсіх ахвотных на цыкл лекцый, якія пазнаёмяць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства з X па XX стагоддзе на беларускіх землях.

Дзесяць спосабаў праявіць любоў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

– Дзесяць спосабаў праявіць любоў! 1. Слухайце, не перабіваючы – (Высл. 18:13).2. Гаварыце, не гневаючыся – (Як 1:19). 3. Давайце, не шкадуючы – (Высл. 21:26). 4. Маліцеся няспынна – (Кал. 1:9). 5. Адказвайце, не спрачаючыся – (Высл. 15:1). 6. Рабіце дабро, не спыняючыся – (Гал 6, 9). 7. Працуйце, не наракаючы – (1 Тэс 2:14). […]