Пасьля яе на палявым алтары ў прысутнасьці тысячаў пілігрымаў з усёй краіны, у тым ліку грэка-католікаў, распачалася ўрачыстая сьв. Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з каталіцкімі ярархамі Беларусі, шматлікімі рыма-каталіцкімі сьвятарамі і манахамі маліўся Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) і грэка-каталіцкія сьвятары.