Сёння 8 сакавіка, а гэта значыць, што праекту «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» спаўняецца роўна год! Мы ні на хвіліну не спыняемся і ў гэты святочны дзень хочам падзяліцца з вамі прыгожым Прадстаўляем абноўлены набор налепак на лацінцы з 12 выбітнымі гераінямі з гісторыі Беларусі. Са святам, даражэнькія! Зычым вам быць яскравымі і жаноцкімі выключна […]
ByProsvet
Мы распространяем самиздат.
Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot
8 сакавіка – Міжнародны дзень жанчын. Гэта свята вясны і хараства, а таксама нагода гаварыць аб пра…
8 сакавіка – Міжнародны дзень жанчын. Гэта свята вясны і хараства, а таксама нагода гаварыць аб правах жанчын, жаночай салідарнасці і сястрынстве. Звяртаць увагу на праблемы хатняга гвалту, дыскрымінацыі, віктымблэймінгу. Разважаць пра асабістую свабоду і месца жанчыны ў сучасным свеце. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
7 сакавіка 1985 г. у Воршы вынеслі апошні прысуд вядомаму беларускаму дысідэнту Міхасю Кукабаку. У …
7 сакавіка 1985 г. у Воршы вынеслі апошні прысуд вядомаму беларускаму дысідэнту Міхасю Кукабаку. У савецкіх турмах, працоўных лагерах і псіхіятрычных шпіталях правёў 17 гадоў. Але і за кратамі працягваў антысавецкую дзейнасць, бараніў правы палітвязняў. У 1989 г. незалежная экспертыза ў Маскве зрабіла выснову, што Кукабака – псіхічна здаровы. Праз год яго рэабілітавалі. Фільм пра Міхася […]
Гомельская праўда № 64 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёнуГомельшчына Файл для друкуадна старонка А…
Гомельская праўда № 64 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
6 сакавіка 1990 г. у Менску з’явіўся аргкамітэт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»*. 10 вер…
6 сакавіка 1990 г. у Менску з’явіўся аргкамітэт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»*. 10 верасня на адмысловай канферэнцыі зацвердзілі яго статут, прэзідэнтам абралі Васіля Быкава, старшынём Рады – Яўгена Лецку. У 2021 г. арганізацыю ліквідавалі ўлады Беларусі. *«Бацькаўшчына» ладзіла імпрэзы для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці, абараняла правы беларусаў за мяжою. Іхнаю працай у 2014 г. прынялі закон […]
Беларуская праўда № 64 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старо…
Беларуская праўда № 64 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
Працягваем рэалізацыю нашага праекту пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі! 9 сакавіка ва Уроцлаве…
Працягваем рэалізацыю нашага праекту пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі! 9 сакавіка ва Уроцлаве разам з «Мова Нанова» правядзем сустрэчу, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню. Пройдзе яна ў межах аднаго з першых пасля 2020 года праектаў на лацінцы – «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» Падчас імпрэзы паразмаўляем пра:– асабістую гісторыю і ўнёсак у нашу агульную спадчыну […]
5 сакавіка 1895 г. у вёсцы Кашанцы нарадзіўся археолаг і гісторык Аляксандр Каваленя. Вывучаў помні…
5 сакавіка 1895 г. у вёсцы Кашанцы нарадзіўся археолаг і гісторык Аляксандр Каваленя. Вывучаў помнікі, характэрныя для старажытнага Турава, збіраў матэрыялы для археалагічнай мапы Беларусі. Ён, Аляксандр Ляўданскі і Сяргей Дубінскі* заснавалі акадэмічную археалогію і выдалі трохтамовы збор працаў Інбелкульту і АН БССР у археалогіі. *У жніўні 1938 г. археолагаў расстралялі. Памятны крыж для ўшанавання […]
Літаратурная Беларусь №2 (210)Культурна-асветніцкі праект Беларусь, усе рэгіёны«Літаратурнае меню» А…
Літаратурная Беларусь №2 (210) Культурна-асветніцкі праект Беларусь, усе рэгіёны «Літаратурнае меню» Аксаны Спрынчан, памфлет «Рэвалюцыя зялёнага змія» Галіны Каржанеўскай, артыкул Анатоля Сідарэвіча «Праблема Луцкевіча», апавяданне Анатоля Санаценкі «Анатомія нянавісці», а таксама навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа. Файл для друку12 старонак А4 ці А3 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #літаратура #уся_Беларусь
Беларускі час №61Беларусь, усе рэгіёны Як і заўсёды, перад «выбарамі», сілавікі пастараліся максімал…
Беларускі час №61 Беларусь, усе рэгіёны Як і заўсёды, перад «выбарамі», сілавікі пастараліся максімальна запалохаць і «зачысціць» насельніцтва. Спосабы даказаць, што ўсе беларусы пакорныя, не мяняюцца: затрымліваюць масава і паказальна, вядомых асоб, бізнесоўцаў. Беларускія ўлады ўзмоцнена выкарыстоўваюць царкву для сваёй прапаганды і апраўдання гвалту і рэпрэсій у краіне. Мітрапаліта Веніяміна і іншых святароў часцей можна […]