9 сакавіка 1918 г. у Менску прынялі Другую Устаўную грамату. Адгэтуль Беларусь абвяшчалі народнай рэспублікай, жыхарам якой гарантуюцца асноўныя правы чалавека. У межах БНР абвяшчалі свабоду слова, друку, сходаў, аб’яднанняў, «безумоўную вольнасць сумлення, незачэпнасць асобы і памяшкання». Таксама вызначыліся з тэрытарыяльнымі межамі: «у рубяжох рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу».