Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Беларусі прызналі 7 новых палітвязняў, уключаючы Наталлю Варабей і Алу Кісель

Беларусы Замежжа

У Беларусі +7 новых палітвязняў Гэта Наталля Варабей, Ала Кісель, Наталля Давыдка, Алена Вярбіцкая, Марына Алісеенка, Марк Невар, Аляксандр Лютаў. Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі spring96.org/be/news/116285 Спіс усіх палітвязняў Беларусі prisoners.spring96.org

Чаму беларускія самалёты могуць сесьці ў Менску замест Вільні і якія рэйсы рызыкоўныя

Беларусы Замежжа

У Менск замест Вільні. Расказваем, калі ваш самалёт можа сесьці ня там, дзе вы плянавалі Беларусаў, якія выехалі праз палітыку з радзімы, працягваюць затрымліваць за мяжой. У якія краіны можна лятаць, а ў якія — рызыкоўна, як выбраць бясьпечную авіякампанію і бясьпечны рэйс? І што наогул можа пайсьці ня так? Авіяэкспэрт расказаў Свабодзе, чаму самалёт, […]

Палата прадстаўнікоў падтрымала крымінальную адказнасць за абразу Лукашэнкі за межамі Беларусі

Беларусы Замежжа

Палата прадстаўнікоў падтрымала норму аб крымінальным пакараньні за абразу Лукашэнкі за межамі Беларусі Праект закону прадугледжвае «пашырэньне кола злачынстваў, за якія грамадзяне Беларусі будуць несьці крымінальную адказнасьць пры іх учыненьні за межамі краіны». У гэты пералік, у прыватнасьці, уключылі злачынствы тэрарыстычнай накіраванасьці, дыскрэдытацыю Беларусі, абразу і паклёп у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі і зьдзек зь […]

Спецдакладчыца ААН назвала 2024 год самым страшным для Беларусі

Беларусы Замежжа

Спецдакладчыца ААН назвала самым страшным годам Беларусі — 2024-ты «2020-ты сапраўды быў цяжкім. Без фільтраў на маю пошту, у месенджар я атрымлівала інфармацыю пра раненні, расповеды, як катавалі падчас затрыманняў, сінякі, кроў. Але самы страшны год — гэта цяпер. Больш за паўтара года няма навін пра некаторых палітвязняў, якіх трымаюць у сітуацыі інкамунікада. Гэта можа […]

Беларусы Варшавы і Польшчы заклікаюць дапамагчы пацярпелым ад паводкі ў Польшчы

Беларусы Замежжа

Дарагія беларусы Варшавы і ўсёй Польшчы! Гэты край нас прыюціў і падтрымаў, шмат для каго Польшча стала другім домам. Сёння настаў момант салідарызавацца і зрабіць шляхетны жэст у адказ. Паўднёвыя рэгіёны затопліваюцца павадзю, людзі застаюцца без дамоў і рэчаў, без ежы і вады. Давайце аддзячым палякам і падтрымаем у гэты складаны час. У першую чаргу […]

Беларусы Кіпру ствараюць платформу XRAYTOURS для аднаўлення гістарычнай архітэктуры ў VR і AR

Беларусы Замежжа

Гістарычная архітэктура Беларусі ў дапоўненай і віртуальнай рэальнасьці Шматлікія архітэктурныя аб’екты былі разбураныя і занядбаныя пад ціскам культурнай асыміляцыі, савецкай палітыкі і вайны. Гэтыя помнікі — адлюстраваньне нацыянальнай памяці і беларускай ідэнтычнасьці, якую спрабавалі сьцерці ці перапісаць на працягу доўгіх гадоў. Каб захаваць культурную спадчыну і вярнуць беларусам іх гісторыю, беларусы Кіпру зрабілі плятформу XRAYTOURS. […]

Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

Беларусы Замежжа

Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Яе адстаўку прыняла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская Вольга Гарбунова: «Для мяне гэта было няпростым рашэннем, якое я пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным. Я ўдзячная камандзе […]

У Беларусі з’явілася 22 новых палітвязні, уключаючы Алега Галубоўскага і Сяргея Гоўшу

Беларусы Замежжа

У Беларусі +22 новыя палітвязні Гэта Алег Галубоўскі, Сяргей Гоўша, Ігар Шыманчык, Аляксандр Малькоў, Сяргей Скробат, Вячаслаў Беразавец, Таццяна Данілюк, Мікалай Кулак, Ігар Яўменаў-Куль, Андрэй Рыбакоў, Віктар Данілюк, Мікалай Місюк, Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Дзяніс Якавенка, Кірыл Яўтушык, Артур Зарэмба, Алег Бандарук, Іван Косцікаў, Антон Харэвіч, Дзмітрый Бянчук. Хто гэтыя людзі і чаму […]

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў, сярод іх шэсць жанчын

Беларусы Замежжа

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў Сярод памілаваных — шэсць жанчын. Паведамляецца, што шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, маюць інваліднасць, з’яўляюцца пенсіянерамі. Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116258 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі прайшоў семінар пра праблемы беларускай дыяспары

Беларусы Замежжа

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі прайшоў семінар «Праблемы беларускай дыяспары. Напрамкі працы ўнутры дыяспары», арганізаваны Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада)Пасля семінару прадстаўнікі і прадстаўніцы Чэшскай, Нямецкай, Французкай, Нідэрландскай, Люксембургскай і Бельгійскай дыяспар напісалі паштоўкі палітвязням, якія нарадзіліся ў верасні і не могуць адсвяткаваць свой Дзень Народзінаў, бо знаходзяцца ў няволі. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну