Гістарычная архітэктура Беларусі ў дапоўненай і віртуальнай рэальнасьціШматлікія архітэктурныя аб’ек…

Гістарычная архітэктура Беларусі ў дапоўненай і віртуальнай рэальнасьці

Шматлікія архітэктурныя аб’екты былі разбураныя і занядбаныя пад ціскам культурнай асыміляцыі, савецкай палітыкі і вайны. Гэтыя помнікі — адлюстраваньне нацыянальнай памяці і беларускай ідэнтычнасьці, якую спрабавалі сьцерці ці перапісаць на працягу доўгіх гадоў.

Каб захаваць культурную спадчыну і вярнуць беларусам іх гісторыю, беларусы Кіпру зрабілі плятформу XRAYTOURS.

Вось, што кажа Мацьвей, аўтар і распрацоўшчык плятформы:

«Мы ствараем інавацыйную плятформу, якая ставіць перад сабой задачу захаваньня й аднаўленьня страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі.

Выкарыстоўваючы перадавыя тэхналёгіі 3D-мадэляваньня, дапоўненай і віртуальнай рэальнасьці, мы ствараем дакладныя рэканструкцыі, якія вяртаюць да жыцьця спадчыну, што зьнікла з рэальнага сьвету.

Гэты праэкт ня толькі адраджае гістарычныя аб’екты, але й надае ім новае жыцьцё ў віртуальнай прасторы, даючы магчымасьць дасьледаваць іх як ніколі раней.

Разам мы можам захаваць гісторыю і перадаць яе будучым пакаленьням у найлепшым выглядзе!»

Пераходзьце на сайт і атрымайце ўнікальную магчымасьць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных беларускіх гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагодзьдзяў.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну