Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Яе адстаўку прыняла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская
Вольга Гарбунова: «Для мяне гэта было няпростым рашэннем, якое я пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным. Я ўдзячная камандзе Кабінета і іншым структурам дэмакратычных сіл за супрацоўніцтва. Упэўненая, яно працягнецца, але для мяне ўжо ў іншай ролі».
Святлана Ціханоўская: «Хачу падзякаваць Вользе за яе актыўную працу ў Кабінеце, за арганізацыю марафону “Нам не ўсё адно!“, службы “Адно акно“, пераклад дапаможніка па вызваленні палітзняволеных на беларускую мову. Вольга Гарбунова спрычынілася да таго, каб у міжнародных рэзалюцыях па Беларусі прагучала тэма палітвязняў. Цяпер Вольга вырашыла засяродзіцца на працы не ў якасці палітыка – і я з павагай стаўлюся да яе выбару.
Вольга загадзя рыхтавала нас да сваіх планаў, таму мы мелі ўжо кансультацыі з патэнцыйнымі кандыдатамі на вызваленую пасаду. Неўзабаве ў Каардынацыйнай Радзе адбудуцца слуханні па новай кандыдатуры».
Вольга Гарбунова была прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета са снежня 2022 года. Сярод найважнейшых яе дасягненняў – анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!» і запуск службы па сацыяльнай дапамозе беларусам і беларускам «Адно акно».
Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Вольгу Гарбунову прэстыжнай Міжнароднай прэміяй за адвагу – International Women of Courage (IWOC) Awards – як праваабаронцу, «якая прысвяціла сваё жыццё абароне правоў жанчын, дзяцей, ЛГБТКІ+ і іншых маргіналізаваных груп у Беларусі».
@CabinetBelarus