Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Ціханоўская: Толькі дэмакратычна абранае кіраўніцтва Беларусі гарантуе бяспеку Украіны і суседзяў

Беларусы Замежжа

«Толькі дэмакратычна абранае кіраўніцтва Беларусі можа стаць гарантам бяспекі Украіны і іншых нашых суседзяў»23 верасня ў Нью-Ёрку распачалася Генасамблея ААН. Удзел у мерапрыемстве ўзяла беларуская лідарка, якая знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Шмат увагі падчас пасяджэнняў надавалася вайне ва Украіне, мірным перамовам і бяспецы ў рэгіёне. Святлана Ціханоўская распавяла пра пазіцыю, якую даводзіла на […]

Беларусы Вільні адзначылі 62-гі дзень народзінаў Алеся Бяляцкага каля мурала насупраць амбасады

Беларусы Замежжа

На 62-гі дзень народзінаў Алеся Бяляцкага беларусы Вільні сабраліся каля мурала з яго выявай насупраць амбасады Беларусі “Мы нагадваем свету, што кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру зняволены рэжымам Лукашэнкі ў цэнтры Еўропы за свае перакананні і абарону правоў чалавека, знаходзіцца ў жахлівых умовах калоніі з 2021 году, і апошні год – […]

Беларусы Варшавы адзначылі дзень народзінаў Алеся Бяляцкага вечарам салідарнасці

Беларусы Замежжа

Беларусы Варшавы павіншавалі Алеся Бяляцкага з днём народзінаў У польскай сталіцы 25 верасня прайшоў вечар салідарнасці з палітзняволеным лаўрэатам нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім. Акцыя адбылася каля вядомай польскай праваабарончай арганізацыі «Karta». З прамовай выступіў праваабаронца «Вясны» Дзмітрый Салаўёў, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і іншыя палітыкі і грамадскія актывісты. Фота: […]

Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць вызваліць Алеся Бяляцкага і палітвязняў у Беларусі

Беларусы Замежжа

Брусэль, Бельгія. З нагоды 62-годдзя Алеся Бяляцкага, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Partnership for Human Rights (Libereco) і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) патрабуюць вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і заснавальніка Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна». У амбасаду Рэспублікі Беларусь у Брусэлі перададзена петыцыя, дзе больш за 82 000 подпісаў, з 82 розных краін, якая заклікае да […]

Беларусы Клайпеды правялі акцыю з нагоды дня нараджэння Алеся Бяляцкага

Беларусы Замежжа

Акцыя беларусаў і беларусак Клайпеды з нагоды дня нараджэння Алеся Бяляцкага Падчас акцыі напісалі лісты Алесю, паразмаўлялі пра магчымасці падтрымкі палітзняволеных Беларусі. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Рэжым Лукашэнкі прызнаў Полк імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй

Беларусы Замежжа

Афіцыйная заява Палка імя Кастуся Каліноўскага Сёння рэжым Лукашэнкі прызнаў Полк імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй. Мы лічым, што гэты акт — наступны крок дыктатара, патрэбны дзеля магчымага пашырэння вайны і дадатковага прызнання лаяльнасці Маскве. Лукашэнка гатовы на ўсё дзеля ўтрымання сваёй ўлады. Нагадаем, што нашае падраздзяленне з сакавіка 2022 году ўваходзіць у склад Сілаў […]

Беларусы Масквы віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём Народзінаў і чакаюць падтрымкі

Беларусы Замежжа

Беларусы Масквы віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём Народзінаў і спадзяюцца, што ён атрымае заказаны ліст з паштоўкай і словамі падтрымкі Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах: ПЦ «Вясна»politzek.meDissidentby.com Жыве Беларусь! #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яшчэ 5 палітвязняў у Беларусі

Беларусы Замежжа

Жудасныя лічбы дня… Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 5 чалавек: Раман ГралеўскіСяргей КозікаўАляксандр ЗубкоўАляксандр СацюкСяргей Паспелаў Пішыце палітвязням!Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы. Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:ПЦ «Вясна»politzek.meDissidentby.com #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады — чацвёрты Дзень Народзінаў за кратамі

Беларусы Замежжа

Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 62 гады — гэта чацвёрты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў пазамінулым годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта […]

Народныя амбасады Беларусі правядуць лекцыю пра лідэрства і кіраванне 25 верасня

Беларусы Замежжа

Школа народнай дыпламатыі Паважаныя сябры!Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі. У сераду, 25 верасня ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), запрашаем вас на лекцыю, якую нам прачытае кіраўнічка праекту “Сумленныя Людзі” Лена Жываглод. Тэма лекцыі: “Лідэрства і навыкі кіравання”. Праз прызму сацыяльна-палітычнага беларускага кантэксту Лена  распавядзе […]