Беларусы Варшавы павіншавалі Алеся Бяляцкага з днём народзінаў У польскай сталіцы 25 верасня прайшоў вечар салідарнасці з палітзняволеным лаўрэатам нобелеўскай прэміі міру
Алесем Бяляцкім.
Акцыя адбылася каля вядомай польскай праваабарончай арганізацыі «Karta». З прамовай выступіў праваабаронца «Вясны»
Дзмітрый Салаўёў, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па нацыянальным адраджэнні
Аліна Коўшык і іншыя палітыкі і грамадскія актывісты.
Фота:
spring96.org