Афіцыйная заява Палка імя Кастуся КаліноўскагаСёння рэжым Лукашэнкі прызнаў Полк імя Кастуся Каліноў…

Афіцыйная заява Палка імя Кастуся Каліноўскага

Сёння рэжым Лукашэнкі прызнаў Полк імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй. Мы лічым, што гэты акт — наступны крок дыктатара, патрэбны дзеля магчымага пашырэння вайны і дадатковага прызнання лаяльнасці Маскве. Лукашэнка гатовы на ўсё дзеля ўтрымання сваёй ўлады.

Нагадаем, што нашае падраздзяленне з сакавіка 2022 году ўваходзіць у склад Сілаў абароны Украіны.

У сваю чаргу Полк імя Кастуся Каліноўскага вызнае рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным фармаваннем, як і ўсіх датычных да гвалту і рэпрсіяў супраць беларускага народу.

Мы будзем працягваць нашую барацьбу да поўнага вызвалення Беларусі.

Жыве Беларусь!