Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Шукаем актывістаў у Падуі для падтрымкі культурных мерапрыемстваў у падтрымку Беларусі

Беларусы Замежжа

Увага, пошук! Мы шукаем актывістаў у Падуі для падтрымкі ў арганізацыі культурных мерапрыемстваў у падтрымку Беларусі. Калі вы гатовы далучыцца да нас і дапамагчы ў гэтай справе — напішыце нам! Гэта непублічна. Ваш удзел вельмі важны для нас і для будучыні Беларусі. Звяртайцеся праз асабістыя паведамленні @talakaAPS альбо па электроннай пошце [email protected] Дзякуем вам за […]

Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава ўпершыню за 4 гады пабачыла сваіх дзяцей пасля выезду з Беларусі

Беларусы Замежжа

Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава з’ехала з Беларусі — яна ўпершыню за 4 гады пабачыла сваіх дзяцей Кранальным відэа ў Facebook падзялілася яе маці, Ганна Канавалава. У траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і […]

У Кіеве развіталіся з ваяром Палка Каліноўскага, які загінуў на поўдні Украіны ў сакавіку 2025

Беларусы Замежжа

Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з ваяром Палка Каліноўскага з поклічам “Лыч”. Ён загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка 2025 года. Мы страцілі яшчэ аднаго героя, які аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду. Але героі жывуць, пакуль жыве памяць пра іх

Беларуская прафэсарка Юлія Сандамірская ўзначальвае цэнтр у Цюрыху і атрымала прэмію «Бізон Гіґс»

Беларусы Замежжа

Любоў да робатаў. Гісторыя посьпеху беларускай прафэсаркі ўнівэрсытэту Цюрыху Юліі Сандамірскай https://smarturl.click/xBvWe Беларуска Юлія Сандамірская стала ляўрэаткай першай незалежнай навуковай прэміі «Бізон Гіґс» у галіне дакладных і прыродазнаўчых навук сярод беларускіх навукоўцаў. Зараз яна ўзначальвае дасьледчы цэнтар «Кагнітыўныя вылічэньні ў навуках аб жыцьці» Цюрыскага ўнівэрсытэту прыкладных навук (ZHAW), а фізыкай захапілася ў звычайнай школе менскага […]

Юрыст Сарай Мадэсты тлумачыць, як беларусам у Італіі атрымаць пасведчанне без рэгістрацыі

Беларусы Замежжа

Рубрыка «Юрыст на сувязі», дзе разам з юрысткай Сарай Мадэсты разбіраем актуальныя юрыдычныя пытанні для беларусаў у Італіі. Сёння мы адказваем на важнае пытанне: ці можна атрымаць пасведчанне асобы, калі ў вас няма рэгістрацыі (прапіскі)? У відэа вы даведаецеся: ці абавязкова мець рэгістрацыю для атрымання дакумента; што рабіць, калі ў вас няма сталага жылля; якія […]

Выстава “There is No River Without Sources” пра Беларусь у PAKD Gallery, Берлін, 4 красавіка

Беларусы Замежжа

Выстава, якая датычыцца асабіста кожнага Калі? 4 красавіка, 17:00 Дзе? PAKD Gallery (An d. Mole 9, 10317 Berlin) Уваход? Бясплатны Можна пакінуць краіну, але што рабіць, калі краіна пакідае цябе? Калі спрабуюць знішчыць тваю мову, тваю гісторыю, тваю культуру? Калі цябе змушаюць стаць кімсьці іншым, але ты не гатовы забыцца, хто ты ёсць? “There is […]

Даследванне доўгатэрміновых наступстваў палітычнага зняволення і эміграцыі ў Беларусі

Беларусы Замежжа

#dissidentby Сябры, мы рады паведаміць, што вядзем вялікую і важную працу – даследванне па доўгатэрміновых наступствах палітычнага зняволення і эміграцыі. Наша мэта – сабраць рэальную фактуру тых наступстваў (псіхалагічных, фізічных, адаптацыйных і іншых), з якімі вы сутыкаецеся. Мы вельмі шмат камунікуем з вамі (сваякамі палітзняволеных і былымі палітзняволенымі) і разумеем, што патрэбаў шмат і мы […]

Беларусы з дыяспары ў ЗША правялі абрад Гуканне вясны і падзяліліся здымкамі

Беларусы Замежжа

«Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані» Беларусы з дыяспары ў ЗША даслалі нам маляўнічыя здымкі абраду развітання з зімой. Не можам утрымаць іх у сябе, спяшаемся падзяліцца з вамі. Сярод маляўнічых пагоркаў на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Караліны ў ЗША, беларусы правялі старажытны абрад Гуканне вясны. «Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае […]

Сёння Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце: Мінінфарм заблакаваў 6 565 акаўнтаў з 2020 года

Беларусы Замежжа

Сёння – Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце Паводле дадзеных БАЖ, з 2020 года Мінінфарм унёс у рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 6 565 акаўнтаў, з якіх 2000 – у 2024 годзе. Доступ да гэтых рэсурсаў блакуецца на тэрыторыі Беларусі, а за іх распаўсюджванне прадугледжаная адміністратыўная і крымінальная адказнасць. А міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (Reporters without […]

Гісторыя беларускага мастака Дзьмітрыя Каштальяна: ад графіці ў Менску да ілюстрацый у The New York Times

Беларусы Замежжа

Ад графіці ля менскага вакзалу да ілюстрацыяў у The New York Times. Гісторыя беларускага мастака Дзьмітрыя Каштальяна https://smarturl.click/w9W6b На пачатку сакавіка амэрыканскае выданьне The New York Times апублікавала артыкул пра вымерлую птушку дадо, праілюстраваўшы яго выявамі беларускага мастака. Навіна аб посьпеху суачыньніка адразу разыйшлася па навіновых сайтах і сацсетках. У размове з Свабодай Дзьмітры расказаў, […]