«Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані»Беларусы з дыяспары ў ЗША даслалі нам маляўнічыя здым…

«Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані»

Беларусы з дыяспары ў ЗША даслалі нам маляўнічыя здымкі абраду развітання з зімой. Не можам утрымаць іх у сябе, спяшаемся падзяліцца з вамі.

Сярод маляўнічых пагоркаў на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Караліны ў ЗША, беларусы правялі старажытны абрад Гуканне вясны.

«Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані, раслі з адчуваннем беларускай культуры. І мы вельмі рады, што нават тут, у Амерыцы, можам не толькі памятаць свае традыцыі, але і перадаваць іх далей. Мы бы хацелі сказаць вялікі дзякуй кожнаму хто ўдзельнічаў і падтрымаў нас і нашыя мэты» – расказалі беларусы ЗША.