#dissidentby Сябры, мы рады паведаміць, што вядзем вялікую і важную працу – даследванне па доўгатэр…

#dissidentby

Сябры, мы рады паведаміць, што вядзем вялікую і важную працу – даследванне па доўгатэрміновых наступствах палітычнага зняволення і эміграцыі.

Наша мэта – сабраць рэальную фактуру тых наступстваў (псіхалагічных, фізічных, адаптацыйных і іншых), з якімі вы сутыкаецеся. Мы вельмі шмат камунікуем з вамі (сваякамі палітзняволеных і былымі палітзняволенымі) і разумеем, што патрэбаў шмат і мы ўсе павінны намагацца выпрацаваць максімальна комплексную падтрымку нават у такіх складаных умовах. Ніхто ніколі раней не сутыкаўся з такімі масавымі рэпрэсіямі ў нашай краіне, таму дасканалых і доўгатэрміновых механізмаў на сёняшні дзень няма. А мы жадаем іх зрабіць, каб вы маглі на іх разлічваць!

Больш за 50 чалавек ужо адгукнуліся і мы вельмі ўдзячны за гэта. Працягваем шукаць:
Былых палітзняволеных у Польшчы і Літве
Людзей, якія пакінулі Беларусь без крымінальнага пераследу (па эканамічных прычыных, адукацыйных, сямейных або прывентыўных, бо баяліся затрымання)

Калі гэта пра вас і вы зможаце прыняць удзел у нашым даследванні, напішыце калі ласка на акаўнт @dahary_nahami (у межах бяспекі мы робім індывідуальныя спасылкі на запаўненне). У анкеце мы не пытаем імя і асабістыя дадзеныя.

У першую чаргу вынікі будуць прэзентаваны былым палітзняволеным, якія запаўнялі анкету

Для рэалізацыі працы мы маем падтрымку ад BYSOL Foundation і EVZ Foundation, а гэта значыць, што мы можам прыцягнуць добрых спецыялістаў для працы над даследваннем і ягонымі вынікамі.