Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Шукаем беларускіх майстроў і рамеснікаў для ўдзелу ў ярмарцы Artigiano in Fiera

Беларусы Замежжа

Майстры і рамеснікі, таленавітыя нашы беларусы! Адгукніцеся! Вы ствараеце ўнікальныя вырабы? Хочаце годна прадставіць Беларусь на міжнароднай арэне? То вам сюды. Мы шукаем удзельнікаў для ярмаркі Artigiano in Fiera! Нас цікавяць ваша творчая дзейнасць і вырабы, што адлюстроўваюць багатую культуру і традыцыі Беларусі. Што менавіта? аўтэнтычны тэкстыль і вышыўка; кераміка і ганчарства; аўтарскія ўпрыгажэнні; драўляныя […]

Беларусы Літвы адзначылі Дзень Волі 2025 узняццем бел-чырвона-белага сцяга ля Сейму Літвы

Беларусы Замежжа

Раніца Дня Волі 2025 у беларусаў Літвы пачалася з узняцця бел-чырвона-белага сцяга ля Сейму Літвы пад гімн БНР, абвешчанай у 1918 годзе Са святочнай прамовай і падзякамі Літве за падтрымку выступіла Святлана Ціханоўская, павіншавалі беларусаў са святам Юозас Олекас і Жыльвінас Павілёніс, сказаў сваё слова пра незалежнасць Анатоль Лябедзька. Беларусы і літоўцы разам завязалі бчб-стужачкі […]

Беларуская дыяспара на Кіпры адзначыла Дзень Волі адкрыццём тэатральнага фестывалю ў Лімасоле

Беларусы Замежжа

25 сакавіка, у Дзень Волі, прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай дыяспары на Кіпры сабраліся ў Rialto Theatre ў Лімасоле на адкрыцці тэатральнага фестывалю і прэм’еры спектакля «Voices from Chernobyl», пастаўленага паводле кнігі Святланы Алексіевіч На мерапрыемстве прысутнічаў амбасадар Польшчы на Кіпры Марэк Шчэпановскі, які павіншаваў беларускую супольнасць з нагоды свята. «Мы шчыра ўдзячныя спадару Амбасадару за […]

Беларусы ў Уроцлаве адзначаюць Дзень Волі з любоўю і гонарам за сваю краіну

Беларусы Замежжа

Колькі трэба часу, каб мы перасталі падтрымліваць сваю краіну і увесь беларускі народ? З беларусамі Уроцлава гэта немагчыма! Са святам, Родная Беларусь! Дзень Волі з любоўю і гонарам за нашу гісторыю. Кожны сёння быў з роднымі, сябрамі, калегамі, якія засталіся ў Беларусі.Са святах тых, хто быў думкамі разам з намі! Жыве Беларусь! #палітвязні #ДзеньВолі Беларусы […]

Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Волі ў Брусэлі віктарынай і лістамі палітвязням

Беларусы Замежжа

Беларусы Бельгіі адзначылі Дзень Волі ў Брусэлі адукацыйнай віктарынай “Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?” і напісалі лісты палітвязням, якія нарадзіліся ў сакавіку. #палітвязні #ДзеньВолі Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Дзякуем усім, хто падтрымліваў беларусаў у Дзень Волі, у тым ліку дыпламатычным місіям і гарадам

Беларусы Замежжа

Дарагія сябры! Сёння, у Дзень Волі, мы шчыра дзякуем усім, хто далучыўся да віншаванняў і выказаў словы падтрымкі беларусам, якія змагаюцца за свабодную Беларусь. Асаблівая падзяка: дыпламатычным місіям, што выказалі салідарнасць з намі; прадстаўнікам камун розных гарадоў (на фота Венецыя, Монтэспэрталі, Модэна); тым, хто ўзняў бел-чырвона-белы сцяг або вывеў яго праз падсветку на будынкі. Мы […]

Беларусы Масквы адзначылі Дзень Волі і падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням

Беларусы Замежжа

Беларусы Масквы далучыліся да сьвяткавання Дня Волі і падпісалі  паштоўкі беларускім палітвязням! Палітвязні – нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Дземянчук Алена, Сташэўскі Антон, Кміт Ганна. Паведамленні аб атрыманні лістоў прыйшлі ад Статкевіча Мікалая, Раманаускіене Алены, Касцюговай Валерыі, Лойка Настассі! Гісторыю […]

Еўрапарламент віншуе з Днём Волі Беларусі з унікальным БЧБ

Беларусы Замежжа

ДЗЕНЬ ВОЛІ ЕЎРАПАРЛАМЕНТ Такога БЧБ Еўрапарламент яшчэ не бачыў! Нас вітаюць нашы, сябры, з Дэлегацыі па Беларусі з Еўрапейскага Парламента. Сапраўды КРУТА!!!! Жыве Беларусь! #дзеньволі #жывебеларусь #віншаванні #разам https://t.me/parlamentbel

Беларусы ў Паўднёвай Карэі правялі пікет каля амбасады і распаўсюдзілі лістоўкі ў Сеуле

Беларусы Замежжа

Сеул, Карэя: малаколькасныя беларусы Паўднёвай Карэі сёння зрабілі дзве справы: правялі пікет каля беларускай амбасады ў Сеуле і распаўсюдзілі інфармацыйныя лістоўкі сярод іншаземцаў і карэйскага насельніцтва, у тым ліку ў інтэрнацыянальным раёне Ітайвон. Адбываецца інфармаванне мясцовых жыхароў аб дзейнасці рэжыму і яго адрозненні ад беларускай дыяспары. Нават у выгнанні мы працягваем супраціў і барацьбу за […]