Раніца Дня Волі 2025 у беларусаў Літвы пачалася з узняцця бел-чырвона-белага сцяга ля Сейму Літвы пад гімн БНР, абвешчанай у 1918 годзе
Са святочнай прамовай і падзякамі Літве за падтрымку выступіла Святлана Ціханоўская, павіншавалі беларусаў са святам Юозас Олекас і Жыльвінас Павілёніс, сказаў сваё слова пра незалежнасць Анатоль Лябедзька. Беларусы і літоўцы разам завязалі бчб-стужачкі на дрэвах на Алеі беларускай дэмакратыі бліз Сейма. Пасля беларусы адправіліся святочным аўтапрабегам з літоўскімі і беларускімі сцягамі па вуліцах Вільні да могілак Росы. Ушанавалі бчб-стужкамі, кветкамі і знічамі магілы Івана і Антона Луцкевічаў, Лявона Вітана-Дубейкаўскага, узняслі малітву за Беларусь з айцом Роем, праспявалі “Магутны Божа” ў капліцы, дзе перапахаваныя паўстанцы 1863 г.
Раніца Дня Волі 2025 у беларусаў Літвы пачалася з узняцця бел-чырвона-белага сцяга ля Сейму Літвы пад гімн БНР, абвешчанай у 1918 годзе. Са святочнай прамовай і падзякамі Літве за падтрымку выступіла Святлана Ціханоўская, павіншавалі беларусаў са святам…