Аўт. крас 1st, 2025
*

Майстры і рамеснікі, таленавітыя нашы беларусы! Адгукніцеся!

Вы ствараеце ўнікальныя вырабы? Хочаце годна прадставіць Беларусь на міжнароднай арэне? То вам сюды.

Мы шукаем удзельнікаў для ярмаркі Artigiano in Fiera! Нас цікавяць ваша творчая дзейнасць і вырабы, што адлюстроўваюць багатую культуру і традыцыі Беларусі. Што менавіта?

аўтэнтычны тэкстыль і вышыўка;
кераміка і ганчарства;
аўтарскія ўпрыгажэнні;
драўляныя і саламяныя вырабы;
народныя музычныя інструменты;

Гэта не ўвесь спіс. Напішыце нам, што вы ўмееце, і мы прапануем вам супрацоўніцтва. Гэта выдатная магчымасць паказаць свету беларускія рамёствы і культуру!

У ліст дадайце pdf-файл са сваімі работамі. Пішыце на e-mail: [email protected]

Дзякуй!