Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Дзянісаў Алесь і Алесь Яшчанка выступяць з найлепшымі хітамі 3 траўня ў Вільні

Беларусы Замежжа

Дзянісаў Алесь («Дзецюкі») і Алесь Яшчанка («Міністэрства любові») прадставяць свае найлепшыя хіты, у тым ліку знакавыя песні, якія закрануць вашыя сэрцы Вас чакае невымушаная атмасфера, шчырыя размовы і добры гумар! Субота, 3 траўня 18:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10, Вільня Уваход: вольны (ахвяраванні вітаюцца) #БЗ_афіша Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

39 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы: Беларусь сутыкаецца з новымі ядзернымі пагрозамі

Беларусы Замежжа

Мінула 39 гадоў з моманту найвялікшай у свеце тэхнагеннай катастрофы, якая адбылася з-за чалавечай халатнасці і безадказнасці. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС – наш боль і па сённяшні дзень, бо не вывучаны ўрокі Чарнобыля, не зроблены высновы, людзі застаюцца сам- на- сам са сваёй бядой. А лукашысты падрыхтавалі чарговы “сюрпрыз” – Астравецкую АЭС і збіраюцца будаваць […]

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» запускае збор сродкаў для палітвязняў з інваліднасцю і іх сем’яў

Беларусы Замежжа

Яны засталіся сам-насам з бядой. Мы можам стаць побач. Сярод нас ёсць людзі, чыё існаванне грамадства часта не заўважае — у тым ліку сярод палітзняволеных ёсць людзі з інваліднасцю, а таксама сем’і, дзе дзеці маюць асаблівыя патрэбы. Яны не просяць спачування, не хочуць быць аб’ектам жалю. Але яны просяць адно — каб іх пачулі. Мы […]

На канале BelRead вышло 5 видео об истории Минска с ожившими фото при помощи ИИ

Беларусы Замежжа

На Ютуб-канале ініцыятывы BelRead выйшла ўжо 5 відэа, прысвечанае гісторыі МінскаАўтары відэа паведамляюць, што ўнікальнае адрозненне іх аўдыёкнігі ад астатніх у тым, што для відэа яны выкарыстоўваюць фотаздымкі, якія ажывілі пры дапамозе Штучнага Інтэлекту. Запрашаем да прагляду https://youtu.be/x683rXHu_7U?si=FY-Z6VSVnOtoyx3M Беларусы Замежжа | Даслаць навіну Минск 100 лет назад. Исторические центры Минска Минск сто лет назад. Благодаря […]

Беларусы Уроцлава ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка

Беларусы Замежжа

Беларусы Уроцлава ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка, беларуская супольнасць Уроцлава сабралася на мітынгу-рэквіеме, каб ушанаваць памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Для беларусаў Чарнобыль — гэта незагойная рана: тысячы лёсаў, разбураныя сем’і, страчаная зямля і доўгія гады барацьбы з нябачнай небяспекай. Мы памятаем Чарнобыль, бо памяць пра трагедыю вучыць нас цаніць жыццё, берагчы […]

Чарнобыльская катастрофа: 10 важных фактаў пра прычыны і наступствы

Беларусы Замежжа

Чарнобыльская катастрофа: 10 рэчаў, якія варта ведаць У 1986 годзе адбылася аварыя, наступствы якой адчуваюцца – і пужаюць – дагэтуль. «Белсат» сабраў адказы на пытанні пра Чарнобыльскую катастрофу: ад прычынаў і наступстваў да мутантаў і БелАЭС

Леанід Марозаў расказаў пра візавую падтрымку беларусаў у Грузіі з пратэрмінаванымі пашпартамі

Беларусы Замежжа

Леанід Марозаў – пра вырашэнне праблемаў беларусаў у ГрузііДарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў у відэа пра магчымасці атрымання візавай падтрымкі для беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі і адмовай у міжнароднай абароне. Калі ваш кейс падыходзіць пад адзначаныя крытэрыі – звяжыцеся па наступных кантактах: – Офіс Святланы Ціханоўскай: [email protected]– намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы […]

IV Канферэнцыя беларусаў свету пройдзе 23–25 траўня 2025 у Варшаве з удзелам Святланы Ціханоўскай

Беларусы Замежжа

IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету: новыя магчымасці для дыяспары Ужо ў траўні беларуская дыяспара зноў збярэцца разам, каб абнавіць і ўзмацніць унутраныя сувязі, абмеркаваць агульныя выклікі і распрацаваць сумесныя праекты, важныя для Беларусі. Што чакае ўдзельнікаў і ўдзельніц: Сустрэча са Святланай Ціханоўскай;Прэзентацыі дыяспаральных арганізацыяў;Майстар-класы, прысвечаныя: легалізацыі і бяспецы, падтрымцы рэпрэсаваных, адукацыі і культуры, нацыянальнай […]