IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету: новыя магчымасці для дыяспары
Ужо ў траўні беларуская дыяспара зноў збярэцца разам, каб абнавіць і ўзмацніць унутраныя сувязі, абмеркаваць агульныя выклікі і распрацаваць сумесныя праекты, важныя для Беларусі.
Што чакае ўдзельнікаў і ўдзельніц:
Сустрэча са Святланай Ціханоўскай; Прэзентацыі дыяспаральных арганізацыяў; Майстар-класы, прысвечаныя: легалізацыі і бяспецы, падтрымцы рэпрэсаваных, адукацыі і культуры, нацыянальнай ідэнтычнасці, развіццю і фінансавым магчымасцям для дыяспары; Серыя інтэрв’ю ў фармаце Q&A з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў; Праца ў групах над праектамі для Беларусі.