Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Спецслужбы пад выглядам друку сімволікі спрабуюць атрымаць асабістыя звесткі беларусаў замежжа

Беларусы Замежжа

Будзьце ўважлівыя: Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткіНевядомыя пачалі рабіць па чатах дыяспары новую рассылку. Цяпер яны прапануюць беларусам замежжа пакінуць свае кантактныя звесткі — імя і тэлеграм або інстаграм. Узамен нібыта можна атрымаць у Варшаве сувенірную прадукцыю з нацыянальнымі беларускімі колерамі. «Раздаваць будзем да 18:30 […]

Палітвязні, якія святкуюць дні нараджэння ў чэрвені, сталі закладнікамі рэжыму ў Беларусі

Беларусы Замежжа

Дарагія нашы палітвязні, усе, хто адзначае свой Дзень народзінаў у чэрвені! Вы сталі закладнікамі рэжыму і ахвяруеце сваім здароўем і жыццём дзеля  вольнай  Беларусі. Не губляйце надзеі на то, што ўсё дрэннае абавязкова скончыцца, што ўсё не дарма. Беражыце сябе. З павагай, беларускі і беларусы Беластока. #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю, але больш за 1100 палітвязняў яшчэ за кратамі

Беларусы Замежжа

Свабода пачынаецца з кроку Пяць гадоў цемры. Зняволенне, карцары, ціск, цішыня. Але Сяргей Ціханоўскі — на волі. Ён выйшаў, каб жыць. Каб зноў трымаць за руку жонку, бачыць неба, гаварыць, калі хоча, і маўчаць — калі сам выбірае. Але за кратамі — яшчэ больш за 1100 палітвязняў. Людзей. Не лічбаў. І кожны з іх заслугоўвае […]

Жывы выступ гурта N.R.M. праходзіць на YouTube-канале гурта

Беларусы Замежжа

Прам зараз на YouTube-канале N.R.M. адбываецца жывы выступ гурта Далучайцеся! https://youtu.be/syOY-aJKyh8 Беларусы Замежжа | Даслаць навіну N.R.M. – Kancert na Radzimie (live) Падтрымай выхад альбому N.R.M. – APOŠNі https://gronka.org/#/causes/recOrkgUoiC5KQSyS 00:00 Partyzanskaja6:45 Dastała12:35 Čystaja-Śvietłaja 17:37 Kitaj 26:43 Mroja Maja30:26 Pramień34:13 Яраш35:26 Kuźnička45:07 Adzirydzidzina (Accoustic)49:09…

Беларусы Варшавы адзначылі Купалле на беразе Віслы з вогнішчам і карагодамі

Беларусы Замежжа

Вогнішча, карагоды і песні — беларусы Варшавы адзначылі Купалле на беразе Віслы Гасцей чакалі песні, карагоды, скачкі праз вогнішча, пляценне вянкоў і іншыя народныя забавы!

Сістэма абароны правоў мігрантаў у крызісе на фоне Сусветнага дня ўцекачоў

Беларусы Замежжа

«Уся сістэма абароны правоў, у дадзеным выпадку, правоў мігрантаў – у велізарным крызісе» 20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў. Дзень, які яшчэ 5 гадоў таму быў малаактуальным для пераважнай большасці беларусаў. Але ўсё змянілася. Сотні тысяч беларусаў (дакладная лічба невядомая) вымушана з’ехалі з радзімы праз пагрозы палітычнага пераследу. Адаптацыя ў новых краінах ва ўсіх адбываецца […]

«Зялёная кніжачка» дазваляе адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы для былых палітвязняў

Беларусы Замежжа

«Зялёная кніжачка» з’яўляецца падставай для адкрыцця рахунку ў польскім банку Часовае пасведчанне асобы замежніка — так званая «зялёная кніжачка» — з’яўляецца дакументам, які сведчыць асобу пры адкрыцці банкаўскага рахунку ў Польшчы. Пра гэта паведамляецца ў адказе Камісіі фінансавага нагляду Польшчы (далей — Камісія фіннагляду) на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чальца Каардынацыйнай Рады Паўла […]

Прыём заявак на бясплатныя летнія лагеры ў Германіі для дзяцей палітвязняў адкрыты

Беларусы Замежжа

Летні адпачынак у Германіі для дзяцей палітвязняў — прыём заявак адкрыты! Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» па добрай традыцыі арганізуе два бясплатныя летнія лагеры ў Германіі для дзяцей беларускіх палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы ці Літве. Лагер каля Дзюсельдорфа 20–26 ліпеня Удзельнікі: дзеці 8–12 гадоў Колькасць месцаў: 10 Заяўка на ўдзел Лагер у Баварыі […]