«Зялёная кніжачка» з’яўляецца падставай для адкрыцця рахунку ў польскім банку
Часовае пасведчанне асобы замежніка — так званая «зялёная кніжачка» — з’яўляецца дакументам, які сведчыць асобу пры адкрыцці банкаўскага рахунку ў Польшчы. Пра гэта паведамляецца ў адказе Камісіі фінансавага нагляду Польшчы (далей — Камісія фіннагляду) на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чальца Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі.
Гэта — вынік камунікацыі нашай фракцыі з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам унутраных спраў і Камісіяй фіннагляду Польшчы.
Зварот у Камісію фіннагляду быў накіраваны па просьбе былых палітвязняў і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі». Адзін з прадстаўнікоў гэтай асацыяцыі, Алег Кулеша, з’яўляецца чальцом фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”».
Падставай звароту стала сітуацыя, у якой апынуліся былыя палітвязні, вымушаныя пакінуць Беларусь пасля вызвалення з турмаў рэжыму Лукашэнкі. У Польшчы яны сутыкнуліся з прыкладамі немагчымасці адкрыць банкаўскі рахунак, маючы на руках толькі часовае пасведчанне асобы замежніка, якое выдаецца пасля падачы дакументаў на атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы.
Падрабязней пра камунікацыю з Камісіяй фіннагляду і яе адказы на дадатковыя пытанні — тут.