Летні адпачынак у Германіі для дзяцей палітвязняў — прыём заявак адкрыты!
Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» па добрай традыцыі арганізуе два бясплатныя летнія лагеры ў Германіі для дзяцей беларускіх палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы ці Літве.
Лагер каля Дзюсельдорфа 20–26 ліпеня Удзельнікі: дзеці 8–12 гадоў Колькасць месцаў: 10 Заяўка на ўдзел
Лагер у Баварыі 26 ліпеня – 2 жніўня Удзельнікі: дзеці 13–16 гадоў Колькасць месцаў: 10 Заяўка на ўдзел
Абавязковыя ўмовы: – Легальны статус у ЕЗ (Польшча або Літва) – Дзейныя дакументы для падарожжа – Перавагу маюць тыя, хто яшчэ не ўдзельнічаў у праграмах адпачынку ад нашага фонду
З дзецьмі будзе суправаджэнне, таму вашыя малыя — пад надзейнай апекай.