Выявы Дабравешчаньня. прысутнічаюць ужо сярод росьпісаў катакомбаў 2-й пал. II ст. – 1-й пал. III ст., у Равэне (пасьля 400 г.) і ў Рыме, сярод мазаік трыюмфальнай аркі царквы Санта-Марыя Маджорэ (432–440 гг.), якія зроблены пры папу Сіксту III. Тым ня менш можна з вялікай доляй верагоднасьці сьцьвярджаць, што ўстанаўленьне асобнага сьвята Дабравешчаньня адбылося не раней за IV ст.
Дата 25 сакавіка для сьвята Дабравешчаньня была абраная адносна 25 сьнежня. Канчаткова гэтае сьвята ў гэты дзень ўстаноўлена ў 692 годзе. На Захадзе яго ўвёў Папа Леў ІІ (681-683), які быў сіцылійцам грэцкай культуры.