
25 сакавіка – Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы.
Сьвята Дабравешчаньня прыгадвае нам таямніцу таго, як Слова Божае ва ўлоньні Дзевы Марыі сталася Целам, таямніцу Ўцелаўленьня Слова Божага, якая зьяўляецца падставаю для называньня Марыі Theotokos – Багародзіца, Маці Божая. Гэтае імя для Яе – крыніца ўсялякіх ласкаў. Таму ж анёл у той дзень прывітаў Яе словамі: «Радуйся, поўная ласкі, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў». Стаўшыся маці новага Адама, Марыя тым самым сталася Маці для ўсяго адкупленага роду людзкога. Сваёй згодай («няхай мне станецца паводле Твайго Слова») яна дзейсна ўдзельнічае ў спаўненьні вялікай таямніцы, праз якую будзе збаўлена ўсё чалавецтва. «Шчасьлівай называць мяне будуць усе пакаленьні» – гэта воля з энтузіязмам. Таму сёньня ад імя ўсяго чалавецтва Царква аддае Багародзіцы Дзеве сапраўды выключную хвалу, на якую Яна мае права.