Дабравешчанне Найсвятой БагародзіцыЛк. 1, 24-38У сённяшнім Евангеллі арханёл Гаўрыіл адкрывае Марыі,…

Дабравешчанне Найсвятой Багародзіцы
Лк. 1, 24-38

У сённяшнім Евангеллі арханёл Гаўрыіл адкрывае Марыі, што яна народзіць сына, які будзе валадарыць на троне Давіда.

Як перадгісторыю варта адзначыць, што Бог абяцаў, што трон Давіда будзе стаяць вечна, але здавалася, што яго род быў перарваны ў 587 годзе да н.э. Праз шэсцьсот гадоў Гаўрыіл з’явіўся Марыі, якая была заручаная з чалавекам па імені Язэп з дому Давіда.

Прывітаўшы яе як «поўную ласкі», анёл абвясціў, што яна зачне ў сваім улонні і народзіць сына: «Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Усявышняга». І далей — словы, ад якіх у любога юдэя 1 стагоддзя, што слухаў бы гэтую гісторыю, перахапіла б дыханне: «І дасць Яму Госпад Бог трон Давіда, Яго бацькі, і будзе Ён валадарыць над домам Якуба вечна, і Яго Валадарству не будзе канца».

Тое, што здавалася скончаным, на самай справе проста сышло ў глыбіню і цяпер было гатова аб’явіцца ва ўсёй паўнаце. Каралеўская лінія Давіда не была перарваная, і цяпер поўны сэнс Божага абяцання стане адкрытым.

Bishop Robert Barron