Ярарх найперш нагадаў, што 2025 год – юбілейны год хрысьціянства, які мае дэвіз «Пілігрымы надзеі», …

Ярарх найперш нагадаў, што 2025 год – юбілейны год хрысьціянства, які мае дэвіз «Пілігрымы надзеі», а санктуарыюм Маці Божай у Гудагаі вызначаны як юбілейная сьвятыня, дзе пілігрымы могуць атрымаць поўны адпуст. Мэтай жыцьця чалавека, які верыць у Бога, ад нараджэньня, хросту і аж да сьмерці, ёсьць дасягненьне Божага Валадарства. Гэтаму спрыяе адпаведнае перажываньне юбілейнага году. З даўніх часоў у юбілейны год прынята дараваць бліжнім даўгі, выпускаць нявольнікаў на свабоду, прабачаць усе крыўды і дзяліцца ежай з тымі, каму яе не хапае. Таму юбілейны год прынята называць «годам прабачэньня». Таксама гэта год адпустаў і год ласкаў Божых. І такім гэты юбілейны 2025 год павінен стаць і для сучасных пілігрымаў.