19-20 ліпеня 2025 г. грэка-католікі з Берасьця прынялі ўдзел ва ўрачыстасьцях у санктуарыюме Маці Б…

19-20 ліпеня 2025 г. грэка-католікі з Берасьця прынялі ўдзел ва ўрачыстасьцях у санктуарыюме Маці Божай у Гудагаі, якім апякуюцца айцы-кармяліты. Сёлета яны сьвяткуюць 35-годдзе аднаўленьня свайго служэньня ў Гудагаі.

Фэст распачаўся вечарам 19 ліпеня працэсіяй з копіяй цудатворнага абраза Багародзіцы і сьв. Імшой, якую ўзначальваў Генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі. З ім саслужылі віцэ-старшыня ККББ, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, архібіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі адміністратар грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), айцы-кармяліты і іншыя сьвятары. Грэка-каталіцкі дыякан з Берасьця Валер Гаўрута падчас сьвятой Імшы чытаў Евангельле і раздаваў сьв. Прычасьце.

Казаньне на тэму надзеі прамовіў біскуп Юры Касабуцкі.