НАША ВЕРА.ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.ЕЎФРАСІННІН ДЗЕНЬ.2⃣”Маліся й далей за шматпакутны народ наш п…

НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ЕЎФРАСІННІН ДЗЕНЬ.
2⃣
Маліся й далей за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга, каб мы сталіся верным і набожным, выбраным народам Ягоным !

Каб Іісус Хрыстос Духам Сваім Святым узмацняў і прасвятляў душы й сэрцы нашых святароў і правадыроў, усцяшаў і радаваў нашых удоваў і сіротаў, а ўсім нам паслаў спакой і радасць і прывёў нас на вольную зямельку нашу, каб мы ўсе разам маглі славіць цябе і пяяць хвалу Яму, Збаўцу нашаму, ды цешыцца й радавацца ў валадарстве славы Ягонай на вякі вякоў. Амінь.”