НАШЫ ПОСТАЦІ. ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ.ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ.”МАЛІТВА”.”Узышла высока асветы эпоха.Колькі ж нарад…

НАШЫ ПОСТАЦІ.
ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ.
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ.
“МАЛІТВА”.
“Узышла высока асветы эпоха.
Колькі ж нарадзілася дужых дзяўчат,
каб у дванаццаць звярнуцца да Бога
і павандраваць да яго ў пяцьдзесят.
Шэнціла ж нам на акрутных чужынцаў!
Знішчаных імі, знявераных шмат.
Укленчыла дзяўчынка за свет памаліцца.
Смагу наталіў шчырых слоў вадаспад.
На летапісанне ёй часу ставала.
Камяні і коп’і свісталі, гулі.
Храм прысніла ў сне, а ў Сяльцы збудавала
за трыццаць тыдняў да скону зямлі.
Нібы дзіўны сон, той помнік нябескі,
светлы, як зямлі нашай спёка і стынь.
Дыхаюць гарачымі вуснамі фрэскі.
З горыччу ўглядаюцца вочы з вышынь.
На ахвярны шлях несмяротных пісьменніц
ад цялеснай прагі да горасных шат
як мага выводзіць сясцёр і пляменніц.
Да нябеснай сутнасці ўзносіць дзяўчат.
Пачуццё ў заціснутых вуснах дзявочых.
Вусны пацалункам кранаў толькі крыж.
Як усё ты зведаў, о люд наш прарочы!
I натхнёна, горда, спрадвечна маўчыш!”
(Данута Бічэль-Загнетава).