НАША ВЕРА.ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.ЕЎФРАСІННІН ДЗЕНЬ.МАЛІТВА ДА СВЯТОЙ.1⃣”О, святая й слаўная апя…

НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ЕЎФРАСІННІН ДЗЕНЬ.

МАЛІТВА ДА СВЯТОЙ.
1⃣
“О, святая й слаўная апякунка й асветніца Беларускага народу, маці нашая Еўфрасіння! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што з любоўю й надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты не асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць у святынях сваіх святога імені твайго. Бо мы ведаем, што гэта ты святымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага, і мы цяпер у святых цэрквах сваіх можам аддаваць хвалу Трыадзінаму Богу й табе, апякунцы нашай.

Таму і ўдзячныя сэрцы нашы, поўныя любові й падзякі да цябе, у захапленні спяваюць: Радуйся, святая маці нашая, Еўфрасіння!

Прыймі, заступніца нашая, гэтую малітву братоў і сёстраў тваіх, як нашаю нявымоўную падзяку, любоў і хвалу табе – надзея, слава і ўцеха наша! Усе мы с радасцю аддаём сябе пад святую апеку тваю.