Аднак важна звярнуць увагу, што не заўсёды Папы бяруць сабе імя ў знак пераемнасці з нейкім папярэднікам на Папскім пасадзе.
Самы свежы прыклад – Папа Францішак, які ўзяў сабе імя ў гонар святога Францішка, бедняка з Асізі.
І вось – апагей, інтрыга, развязка ці ідэя (як сабе хто хоча) – у святога Францішка Асізкага быў любімы вучань, паслядоўнік, субрат і спаведнік – брат Лявон (Leo), які пасля смерці св. Францішка застаўся настолькі верным ягоным ідэалам беднасці і беспрытульнасці, што не пабаяўся ўступіць у канфлікт з генералам Ордэну, які ад гэтых ідэалаў пачаў адыходзіць, быў выдалены з Асізі і стаў самотным пустэльнікам…
Так што цалкам верагодна, што імя Лявон выбрана Папам менавіта ў сувязі з пераемнасцю не ад Папы Лявона XIII, а ад Папы Францішка, у духу св. Францішка Асізскага і блажэннага брата Лявона.
Тым больш вартыя ўвагі словы з першага Папскага слова Лявона XIV пасля абрання:
«Мы яшчэ захоўваем памяць пра той слабы, але мужны голас Папы Францішка, які бласлаўляў Рым і ўвесь свет у Велікодную раніцу. Дазвольце мне працягнуць гэта бласлаўленне: Бог вельмі любіць нас, Бог любіць нас усіх, а зло не пераможа!»
а. Іван Майсейчык