Апостал дняЛюбасныя! Пішу вам ня новую запаведзь, а запаведзь даўнюю, якую вы мелі ад пачатку: запа…

Апостал дня

Любасныя! Пішу вам ня новую запаведзь, а запаведзь даўнюю, якую вы мелі ад пачатку: запаведзь даўняя ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку. Але пры гэтым і новую запаведзь пішу вам, што ёсьць праўдзівае і ў Ім і ў вас: бо цемра праходзіць, і ўжо сьвеціць сапраўднае сьвятло.

Хто кажа, што ён у сьвятле, а ненавідзіць брата свайго, той яшчэ ў цемры. Хто любіць брата свайго, той жыве ў сьвятле ды ня можа спатыкнуцца. А хто ненавідзіць брата свайго, той жыве ў цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, бо цемра засьляпіла яму вочы.

Пішу вам, дзеці, бо дараваныя вам грахі дзеля Імя Ягонага. Пішу вам, бацькі, бо вы спазналі Існага ад пачатку. Пішу вам, юнакі, бо вы перамаглі зламысьніка. Пішу вам, падлеткі, бо вы спазналі Айца. Я напісаў вам, бацькі, бо вы спазналі Беспачатнага; я напісаў вам, юнакі, бо вы дужыя, і Слова Божае жыве ў вас, і вы перамаглі зламысьніка.

Не любіце зямнога, ні таго, што ў зямным: хто любіць зямное, у тым няма любові Айца: бо ўсё, што зямное: пажаданьне цела, прагавітасьць вачэй і пыха жыцьцёвая, ня ёсьць ад Айца, а ад сьвету (гэтага). І зямное мінаецца, і пажадлівасьць ягоная, а той, хто выконвае волю Божую, жыве вечна. (1 Ян. 2, 7-17)