У той час, калi Ісус быў у Вiфанii, у доме Сiмана пракажонага, i ўзляжаў, – прыйшла жанчына з алябастравай пасудзiнай мiра з нарду чыстага i шматкаштоўнага i, разбiўшы пасудзiну, узлiла Яму на галаву. Былі ж некаторыя, што абурылiся i гаварылi памiж сабою: “Навошта гэтая трата мiра? Бо можна было б прадаць яго больш чым за трыста дынарыяў i раздаць убогiм”. I папракалi яе.
Але Iсус сказаў: “Пакiньце яе, навошта яе бянтэжыце? Яна добрую справу зрабiла для Мяне. Бо заўсёды ўбогiх вы маеце з сабою i, калi хочаце, можаце дабро iм рабiць; а Мяне не заўсёды маеце. Яна зрабiла, што магла: загадзя памазала Маё цела для пахавання. Праўду кажу вам: дзе толькі будзе прапаведана Евангелле гэтае ва ўсiм свеце, дык i пра тое, што зрабiла яна, сказана будзе ў памяць аб ёй”. (Мр. 14, 3-9)