Сьвяты Ігнат быў біскупам Антыёхіі (70-107). Каля 105 г. быў увязьнены і пакараны сьмерцю. Падчас пераезду ў Рым у суправаджэньні жаўнераў напісаў 7 лістоў; 4 падчас перапынку ў Сьмірне: да Эфесянаў, Магнэзіян, Траліян; напісаў таксама ліст да рымлянаў з просьбай не клапаціцца пра ягонае вызваленьне.
20 сьнежня 107 году ў Рыме быў кінуты ў Калізеі дзікім зьвярам. Пасьля яго засталіся толькі косьці, якія з пашанаю былі перанесеныя ў 108 г. у прадмесьце Антыёхіі.
Другое перанясеньне, якое сьвяткуецца сёньня, адбылося ў 438 годзе. Цэзар Тэадозій ІІ (408-450) па Божым натхненьні перанёс іх у сам горад Антыёхію, а калі Антыёхія апынулася ў руках персаў, мошчы ў 540 годзе вярнуліся ў Рым і цяпер захоўваюцца ў базыліцы сьв. Клімента, Папы Рымскага.