Батальён імя Кастуся Каліноўскага і Беларускі Свабодны тэатар заключылі пагадненьне аб гуманітарным …

Батальён імя Кастуся Каліноўскага і Беларускі Свабодны тэатар заключылі пагадненьне аб гуманітарным і культурным супрацоўніцтве.

Беларускі Свабодны тэатар плянуе прадстаўляць батальён Каліноўскага на міжнародных культурных пляцоўках з мэтай збору сродкаў і закупкі абсталяваньня для аказаньня дапамогі ў яго дзейнасьці. Таксама тэатар гатовы арганізоўваць мэтавыя зборы сродкаў на набыцьцё сродкаў абароны і мэдыцынскага абсталяваньня для дапамогі ў выкананьні батальёнам сваіх задач.

Батальён Каліноўскага абавязваецца забясьпечыць для творчай групы Свабоднага тэатра доступ да асабовага складу для збору інфармацыі з мэтай стварэньня тэатральнай і кінапрадукцыі, заснаванай на дакумэнтальным матэрыяле, а таксама, у асаблівых выпадках, прадстаўляць прадстаўнікам батальёна магчымасьць для ўдзелу ў спэцыяльных культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Беларускім Свабодным тэатрам.

З красавіка 2022 года ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага праходзіць службу адзін з актораў Беларускага Свабоднага тэатра.