Пасьля падаўленьня паўстаньня 1863-64 гг. расейскія ўлады перадалі драўляны касьцёл, дзе захоўваўся …

Пасьля падаўленьня паўстаньня 1863-64 гг. расейскія ўлады перадалі драўляны касьцёл, дзе захоўваўся цудатворны абраз Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, праваслаўным. Канфесійная гісторыя Лагішына дагэтуль выглядае даволі заблытанай і маладасьледаванай, і таму, дзе ў мястэчку да гэтага на працягу двух дзесяцігоддзяў пасьля таго як згарэла ўніяцкая царква маліліся праваслаўныя і ці было іх шмат – застаецца загадкай. У 1893 г. будынак былога драўлянага касьцёлу перанесьлі на праваслаўныя могілкі, дзе праз чатыры гады ён згарэў. А мураваная праваслаўная царква на былым касьцёльным пляцы была пабудавана недзе да 1886 году ў рэтраспектыўна-рускім стылі (пішуць, што пачалі будаваць яе яшчэ ў 1850 г.).