З Магілёва ў шосты раз пройдзе пешая пілігрымка ў БялынічыПешая пілігрымка будзе працягвацца два дн…

З Магілёва ў шосты раз пройдзе пешая пілігрымка ў Бялынічы

Пешая пілігрымка будзе працягвацца два дні — 9 і 10 верасня. Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейнай іконай Мацi Божай.

Гэтая ікона была другою пасля іконы Маці Божай Жыровіцкай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ушанаваная папскімі каронамі. Каранацыя адбылася ў 1761 годзе.

У гады змагання з рэлігіяй ікона захоўвалася ў Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеі, адкуль знiкла ў гады Другой сусветнай вайны, і да сёння яе месцазнаходжанне невядома.

Праграма пілігрымкі:

9 верасня, субота
9.00 — урачыстая святая Імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (Магілёў, вул. Камсамольская, 4)
10.00 — блаславенне на пачатак пілігрымкі і выхад пілігрымаў ад магілёўскай катэдры
14.00 — абед для пілігрымаў
18.00 — прыпынак у вёсцы Вішаў (вячэра, малітоўны вечар)

10 верасня, нядзеля
6.30 — сняданак
7.00 — выхад з вёскі Вішаў
11.30 — прыпынак на абед
14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай (г. Бялынічы, вул. Калініна, 37)
15.00 — урачыстая святая Імша