25 жніўня 1991 года Беларусь афіцыйна аб’явіла сябе незалежнай дзяржавай! Беларусы памятаюць аб гэтым: тут, тут, тут i тут.
Байцам Палка Каліноўскага ўручылі ўзнагароды ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.
У Бучы адкрылася выстава пра беларускіх добраахвотнікаў.
Яшчэ 8 краін далучыліся да санкцый ЕС супраць рэжыму лукашэнкі.
Салiдарнасць у дзеяннi. Беларусы ўзялi ўдзел у акцыях да Дня незалежнасці Украіны: тут, тут, тут, тут i тут.
Супольнымі высілкамі беларусы сабралі дапамогу для падрыхтоўкі да школы для 236 дзяцей палітзняволеных.
Палітвязня Андрэя Пачобута ўзнагародзілі польскім медалём у гонар героя Супраціву.
Працы Алеся Пушкіна выставiлi на міжнароднай выставе ў Варшаве.
У мінулую суботу беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню ўзяла ўдзел у штогадовым Дні Рыгі.
У паўфінале на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы Крысціна Ціманоўская, на жаль, не трапіла ў фінал, але паказала сапраўды сімвалічны вынік — 23.34 секунды.
Беларускі рэпер Макс Корж выпусціў новы антываенны трэк.
Volski едзе ў тур па Польшчы з прэзентацыяй новага праекта EMIHRANTY.
Кніга беларускай паэткі Юлі Цімафеевай трапіла ў шорт-ліст амерыканскай паэтычнай прэміі Дэрэка Уолката.
Першы нефармальны з’езд беларускіх фільммэйкераў прайшоў у Варшаве.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!