Паважаныя сябры!
У нас ёсць добрыя навіны. Сумесна з архімандрытам Сяргеем Гаекам, Апостальскім адміністратарам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, і а. Юрыем Коласа, генеральным вікарыем ардынарыята для каталікоў усходняга абраду ў Аўстрыі, было прынята рашэнне адносна беларускіх царкоўных ініцыятываў у нашай краіне. Упрадоўж гэтага году плануецца правесці ў Аўстрыі беларускія багаслужбы на галоўныя царкоўныя святы (Раство Хрыстова, Вялікдзень, інш.).

Першым з гэтых святаў будуць Дзяды – дзень памяці продкаў. Служба адбудзецца ў Вене, у сераду, 1 лістапада, ў царкве св. Барбары а 18-ай гадзіне. Будзе літургія і малітва за памерлых, а на заканчэнні супольная, таварыская сустрэча.
Запрашаем беларусаў усіх канфесій да супольнага святкавання!