Экстрэмісцкія, але з-за гэтага не менш Народныя амбасады БеларусіTelegram-каналы і лагатыпы Народны…

Экстрэмісцкія, але з-за гэтага не менш Народныя амбасады Беларусі

Telegram-каналы і лагатыпы Народных амбасадаў Беларусі і Народнай амбасады Беларусі ў Італіі папоўнілі спіс “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.

Такое рашэнне 18 кастрычніка 2023 года прыняў лідскі квас “суд” Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці.

Цяпер на нашых каналах:
— экстрэмісцкія навіны аб нашай дзейнасці;
— сустрэчы экстрэмісцкіх прадстаўнікоў і прадстаўніц Народных амбасадаў Беларусі з палітыкамі;
— экстрэмісцкія праграмы адукацыі;
— экстрэмісты і экстрэмісткі дапамагаюць палітвязням;
— экстрэмісцкая школа народнай дыпламатыі;
— удзел экстрэмістаў і экстрэмістак у розных мерапрыемствах;
— і іншыя экстрэмісцкія навіны аб экстрэмістах.

У “судзе” не заленаваліся і дэталёва вывучылі наш лагатып:
“Лагатып Telegram-канала “Народныя Амбасады Беларусi”, які ўяўляе сабой акружнасць, што абазначае зямны шар з дугападобнымі лініямі (мерыдыянамі), у цэнтры якога размешчана шырокая паласа чырвонага колеру з беларускім арнаментам, які сімвалізуе агонь, які ачышчае энергію.”

Мы ж, у сваю чаргу, і далей працягнем з падвоенай энергіяй і сілай агню чысціць Беларусь ад рэжыму лукашэнкі і:
— экстрэмісцкі прадстаўляць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі за мяжой;
— экстрэмісцкі абараняць правы і інтарэсы беларусаў і беларусак, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь;
— інфармаваць з дапамогай экстрэмісцкіх дайджэстаў палітыкаў, СМІ і грамадскасць у краінах знаходжання Народных амбасадаў (і не толькі) аб сітуацыі ў Беларусі;
— пашыраць і падтрымліваць экстрэмісцкія кантакты з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, прафсаюзамі, дзелавымі, навуковымі і культурнымі коламі за мяжой.

А вы, у сваю чаргу, можаце падтрымаць нас наўпрост па спасылцы.
Бо беларус беларусу беларус, а экстрэміст экстрэмісту экстрэміст!

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, ці лічыце падпіску на экстрэмісцкі канал небяспечнай для сябе, калі ласка, адпішыцеся.

Жыве Беларусь! 

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас