23 студзеня – Успамін 13-ці ўніяцкіх мучанікаў Падляскіх23 студзеня ўшаноўваем блаславёных мучаніка…

23 студзеня – Успамін 13-ці ўніяцкіх мучанікаў Падляскіх

23 студзеня ўшаноўваем блаславёных мучанікаў Падляскіх, якія ў 1874 г. аддалі жыццё, абараняючы сваю парафіяльную ўніяцкую царкву ў Пратуліне ад царскіх жаўнераў. Блаславёны Вінцэнты Леванюк і 12 яго паплечнікаў былі вернікамі Ўніяцкай Царквы, якая падвяргалася ганенням з боку царскіх уладаў.

АПОСТАЛ: 1 Ліст Яна 3:10-24;
ЕВАНГЕЛЛЕ: Мацвей 21:33-42

Трапар
(Тон 4) Мучанікі Падляскія! Выйшаўшы на барацьбу з лютым ворагам, які хацеў загубіць душы вашыя, не спалохаліся пагрозаў ягоных, а мужна вытрывалі пры сваёй Царкве аж да сьмерці, бо непахісна стаялі вы на духоўным камяні – Пятровай скале. Прыняўшы вянок славы ад адзінага Пераможцы і Ўладара, маліце Яго, каб і мы былі верныя Царкве Хрыстовай.

Кандак
(Тон 2) Радуйся, Пратулін! Бо ты не найменшы з паселішчаў ды гарадоў падляскіх. Ад цябе зазьзялі тыя, што за Царкву прынесьлі жыцьцё сваё ў ахвяру, і гэтым здабылі неўвядальны вянок славы. Дык маліцеся ж мучанікі, перад пасадам Усявышняга за ўмацаваньне нас у веры і за збаўленьне душаў нашых.