КАНФЕРЭНЦЫЯ «NGO ДЛЯ ІМІГРАНТАЎ»Прастора “Робiм Разам” запрашае грамадзянскіх актывістаў, якія плану…

КАНФЕРЭНЦЫЯ «NGO ДЛЯ ІМІГРАНТАЎ»

Прастора “Робiм Разам” запрашае грамадзянскіх актывістаў, якія плануюць адкрыццё грамадскіх арганізацый ці ўжо пачалі такую дзейнасць. Польскія і беларускія спікеры абмяркуюць з гасцямі мерапрыемства цэлы шэраг пытанняў: ад фармальнасцей пачатку дзейнасці і сэрвісаў падтрымкі NGO па прыцягненню фінансавання да пытанняў прафесійнага менеджменту, этыкі і перспектыў існавання падобных арганізацый у імігранцкім асяроддзі.

Удзел бясплатны (данаты на развіццё прасторы вітаюцца), патрабуецца толькі рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/1Q2ntxaY2b92Eg9b8.
Дата і час правядзення: 27 студзеня 2023 г. з 12:00 да 17:00.
Месца правядзення: Прастора “Робiм Разам”, Plac Konstytucji 6, Warszawa.

1.   БЛОК «ТЭОРЫЯ СТВАРЭННЯ І ВЯДЗЕННЯ ДЗЕЙНАСЦІ», 12:15 – 13:15
1.1.   Прывітальнае слова: прастора “Робiм Разам”.
1.2.   Выбар формы і рэгістрацыя NGO: што важна ведаць.
1.3.   Статус OPP: як атрымаць і не страціць.

2.  БЛОК «ПРАФЭСІЙНЫЯ СЭРВІСЫ», 13:30 – 14:30
2.1.  Allegro Charytatywny: як NGO могуць эфектыўна выкарыстоўваць платформу.
Спікер: удакладняецца.
2.2.  Polish Fandraising Association: Асновы прафесійнага фандрайзінгу.
2.3.  TechSoup і іншыя: Бясплатнае праграмнае забеспячэнне для NGO.

3.  БЛОК «АСНОЎНЫЯ ПРАБЛЕМЫ І ПАГРОЗЫ Ў ДЗЕЙНАСЦІ NGO», 14:45 – 15:45
3.1.  Простыя людзі: працоўныя адносіны і валантарыят у NGO.
3.2.  Інкубатар для пачаткоўцаў NGO ініцыятыў: Ці патрэбен прафесійны менеджмент.
3.3.  Персанальныя дадзеныя RODO: Фармальнасць ці адказная задача.

Адкрыты мікрафон і нетворкінг: 15:45 – 17:00

Пытанні па арганізацыі: Панфілаў Сяргей, 518709756, [email protected]

Адрас: pl. Konstytucji, 6
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam