23 верасня 1793 г. у Горадні адбылося пасяджэнне «маўклівага сойму». На світанку чатырох апазіцыянераў вывезлі з горада; іншых паслоў праводзілі ў залу пад наглядам расейскага войска. У адказ на чарговую прапанову падзяліць дзяржаву нашыя дэпутаты маўчалі. Соймавы маршалак сказаў, што маўчанне азначае згоду. Пасля гэтага зацвердзілі другі падзел РП.