18 кастрычніка 1905 г. у Менску стралялі ў мірных пратэстоўцаў. Менчукі дазналіся пра Маніфест 17 кастрычніка* і выйшлі на вуліцы, патрабавалі вызваліць палітвязняў. Патрабаванне выканалі. А тады вайскоўцы пачалі страляць у людзей са згоды губернатара Курлова. Гэта назвалі Курлоўскім расстрэлам.