18 кастрычніка 1905 г. у Менску
стралялі ў мірных пратэстоўцаў. Менчукі дазналіся пра Маніфест 17 кастрычніка* і выйшлі на вуліцы, патрабавалі вызваліць палітвязняў. Патрабаванне выканалі. А тады вайскоўцы пачалі страляць у людзей са згоды губернатара Курлова. Гэта назвалі Курлоўскім расстрэлам.
*Маніфест пра ўдасканаленне дзяржаўнага парадку.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень 2023”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch