11 студзеня 1907 г. забаранілі першую беларускую легальную газету «Наша доля»*. Стварылі яе ў 1906 г. вілянчук Іван Тукеркес і група сябраў БСГ. Пачатковы нумар (10 000 паас.) адразу арыштаваў віленскі генерал-губернатар для «прафілактыкі». Канфіскацыю зазналі чатыры нумары з шасці. Сёмы знішчылі ў наборы.
*Культурніцка-палітычнае выданне на беларускай мове.