Border_less – гэта пляцоўка для аўтараў, дызайнераў, галерэй, самаарганізаваных ініцыятыў і інстытуцый, якія займаюцца выданнем зінаў, кніг пра мастацтва, мастацкіх прынтаў. Запрашаюць прэзентаваць выданні і выкарыстаць кірмаш як платформу для знаёмстваў і абмену досведам паміж літаратарамі, мастакамі, куратарамі, друкарнямі і аўдыторыяй.
Асноўныя мовы англійская і турэцкая. Абмежаванняў для прэзентацыі выданняў на іншых мовах няма.