Сябры, сустракаемся 12 студзеня (пт) у‌ 18:45 з бчб-сцягамі каля ўваходу Літоўскай нацыянальнай біб…

Сябры, сустракаемся 12 студзеня (пт) у‌ 18:45 з бчб-сцягамі каля ўваходу Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі, каб арганізавана разам а 19:00 далучыцца да цырымоніі запальвання вогнішча на плошчы Незалежнасьці ў гонар Дня абаронцаў свабоды!
+

Як узнік Дзень абаронцаў свабоды і што ён сымбалізуе сення?

13 студзеня адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды ў памяць аб загінулых у гэты дзень студзеня 1991 года падчас савецкай вайсковай агрэсіі ў Вільні.

У ноч на 13 студзеня 1991 на вуліцы Вільні выехалі танкі. Каля тэлевежы і будынка тэлебачання іх сустрэлі “жывыя барыкады” – людзі голымі рукамі, без зброі, спрабавалі спыніць бронетэхніку.

Савецкая ўлада тады пры дапамозе ваеннай сілы паспрабавала зрынуць законную ўладу Літвы, якая 11 сакавіка 1990 года абвясціла незалежнасць ад Савецкага Саюза. Падчас савецкай агрэсіі ў студзені 1991 года былі забітыя 14 чалавек, больш за 600 бяззбройных людзей былі параненыя.

Нягледзячы на тое, што савецкім вайскоўцам удалося заняць віленскую тэлевежу і будынак Літоўскага радыё і ТБ, яны не адважыліся напасці на будынак тагачаснай Вярхоўнай рады – Аднаўленага сейма, які ахоўвалі тысячы людзей.

Адзначаючы Дзень абаронцаў свабоды штогадовымі мерапрыемствамі ў Сейме і іншых месцах Літвы, краіна ўзгадвае гістарычныя моманты 1991 года, якія паказалі адзінства і самаахвярнасць літоўскага народа, шануе памяць загінуўшых за аднаўленне Незалежнасці дзяржавы.

Дарэчы, кожны год 13 студзеня Сейм Літвы ўручае ў гэтыя даты Прэміі свабоды. Прэмія свабоды ацэньвае ўклад асобных людзей і арганізацый у развіццё міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоднае самавызначэнне і суверэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. У 2021 годзе яна была прысуджана беларускай дэмакратычнай апазіцыі і ўручана Святлане Ціханоўскай. У гэтым і прошлым годзе, Прэмію атрымаў лідар Украіны, Уладзімір Зяленскі.

Удзел беларусаў Вільні ў памятных мерапрыемствах сёлета.

Паколькі падзеі студзеня 1991 года надзвычай важныя для Літвы, мы прапанавалі аб’яднацца і арганізавана далучыцца пад бчб-сцягамі да адной з памятных акцый, якія праводзяцца ў гонар Дня абаронцаў свабоды.

Па рэзультатах галасаванкі, большасьць людзей выбрала агульны ўдзел у запальванні вогнішча недалек ад Сейма а 19:00 12 студзеня. Каб знайсці адзін аднаго і арганізавана далучыцца да цырымоніі – збіраемся ў 18:45 ля галоўнага ўвахода ў Літоўскую нацыянальную бібліятэку, адкуль пад бчб-сцягамі разам выйдзем на акцыю на плошчу Незалежнасьці.

Да сустрэчы, даражэнькія!

12 студзеня (пт)
Збор беларусаў: 18:45-18:55,
ля уваходу ў Літоўскую нацыянальную бібліятэку
Увага: 12 студзеня з 18.15 да 21.00 будзе забаронены рух транспарту на ўчастку праспекта Гедыміна ад вуліцы А. Гаштаўта да вуліцы Гінею і на ўчастку вуліцы Гінею ад вуліцы А. Тумена да праспекта Гедыміна. Калі ласка, плануйце свой маршрут загаддзя.
Не спазняйцеся на кропку збору, калі ласка – бо акцыя пачнецца а 19:00, а працягласьць акцыі (цырымоніі запальвання вогнішча) – усяго паўгадзіны.

Ў Вільні 12-14 студзеня будзе праходзіць шэраг іншых памятных мерапрыемстваў, кожны з вас можа прыняць удзел і ў іх таксама.

Калі ласка, адкажыце на пытанне, каб большасьцю галасоў абраць, да якога мерапрыемства, што будуць праводзіцца у́ гонар Дня абаронцау́ свабоды Літвы, арганізавана далучымся з бчб-сцягамі.

Я гатовы(ая) прыняць удзел: