21 студзеня 1950 г. у Лондане памёр пісьменнік, журналіст Джордж Оруэл. Яго раман «1984» на нашую мову пераклаў у 1980-х Сяргей Шупа, кніга выйшла толькі ў 1992 г. Выдавецтва «Янушкевіч» зноў выпусціла пераклад у 2020 г.*
*Антыўтопія была вельмі папулярнай у Беларусі ў 2021 г. і ледзь не сталася ахвяраю цэнзуры (у 2022 г. казалі пра забарону прадаваць раман увогуле, але афіцыйных заяў не было).