7 лютага 1943 г. пачалася ліквідацыя Слуцкага гета. За два гады, з жніўня 1941 г., тут знішчылі 18 тысяч чалавек толькі за тое, што яны былі габрэямі. У 2007 г. на Капыльскай вуліцы адкрылі мемарыял*, прысвечаны гэтым падзеям.
*Аўтар Леанід Левін. Дзесяць камянёў у кутах помніка звязаныя з юдэйскай традыцыяй: публічнае чытанне Торы магчымае пры ўдзеле сама менш дзесяці габрэяў.